Лепельскі рамонтна-механічны завод асвоіць выпуск новых дэталяў для Мінскага трактарнага завода

27.09.2023

Лепельскі рамонтна-механічны завод асвоіць выпуск новых дэталяў для Мінскага трактарнага завода

Падрыхтоўка вытворчасці ўжо завершана, у бліжэйшы час будзе выраблена пробная партыя кранштэйнаў двух тыпапамераў. Пасля яе праверкі і зацвярджэння Лепельскі РМЗ пачне серыйны выпуск такіх дэталяў.

ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод» уваходзіць у склад «МТЗ-Холдынг». Прадпрыемства вырабляе запчасткі, вузлы і дэталі для сельскагаспадарчай тэхнікі, прапануе паслугі металаапрацоўкі, вырабляе і рэалізуе тавары народнага спажывання.