Лепельскі раён з рабочай паездкай наведаў Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў

08.12.2025

Лепельскі раён з рабочай паездкай наведаў Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў

Міністр азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай малочна-таварных ферм, умовамі працы супрацоўнікаў, утрыманнем і доглядам за жывёламі КУПСГП "Лепельскае", ААТ "Чарэйшчына", ААТ "Лепельаграсэрвіс" і УП "Юркаўшчынскае".

Кіраўнік сельскагаспадарчага ведамства пракантраляваў стан жывёлагадоўчых аб'ектаў, падрыхтоўку гаспадаркі да зімова-стойлавага перыяду.