Лепельскі трэнер-выкладчык удастоены стыпендыі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба на 2026 год

04.02.2026

Лепельскі трэнер-выкладчык удастоены стыпендыі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба на 2026 год

Цэнтральны савет Прэзідэнцкага спартыўнага клуба зацвердзіў спіс з 362 стыпендыятаў - маладых перспектыўных беларускіх спартсменаў і трэнераў-выкладчыкаў. Сярод іх трэнер-выкладчык па дзюдо СДЮШАР прафсаюзаў па барацьбе "Волат" Дзмітрый Грук.

Для мяне гэта не проста фінансавая дапамога, хоць, вядома, яна вельмі важная, — кажа Дзмітрый. - Гэта знак таго, што тваю штодзённую, часам непрыкметную з боку, працу бачаць і лічаць значнай. Давер. І адказнасць.

Праграма выплаты стыпендый - адзін з самых важных праектаў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Рэальная фінансавая падтрымка перспектыўных спартсменаў і трэнераў-выкладчыкаў дазваляе стымуляваць прафесійны рост, з'яўляецца выдатнай дапамогай для тых, хто толькі пачынае міжнародную спартыўную кар'еру.