Лепельскі ваенны санаторый увайшоў у ТОП-8 лепшых здраўніц Віцебскай вобласці

13.02.2025

Лепельскі ваенны санаторый увайшоў у ТОП-8 лепшых здраўніц Віцебскай вобласці

У Віцебскай вобласці — 14 шматпрофільных санаторыяў. Дзе адпачыць у месяц лячэбна-аздараўленчага турызму?

Нашы здраўніцы прапануюць шырокі спектр паслуг, уключаючы мінеральныя воды і лячэбныя гразі, а таксама прывабныя суадносіны кошту і якасці, сучасную медыцынскую базу і высокакваліфікаваны персанал.

У кожнай здраўніцы свае асаблівасці. У экалагічна чыстай мясцовасці знаходзяцца два курорта - Лётцы і Ушачы. Апошні, які мае рэспубліканскае значэнне, з'яўляецца часткай Ушацкай азёрнай групы, другой па велічыні ў Беларусі.

"Пліса" славіцца высокім узроўнем сэрвісу, у "Баравым", "Лясным", "Лепельскім ваенным" — моцная лячэбная база ў спалучэнні з выдатнай інфраструктурай.

Перавага санаторыяў "Чыгуначнік", "Лётцы" і "Жалязнякі" — блізкае размяшчэнне да Віцебска, што дазваляе турыстам паглядзець славутасці абласнога цэнтра, а летам акунуцца ў святочную атмасферу "Славянскага базару".