Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
15.07.2025
Летні выхаваўча-аздараўленчы лагер "Чэмпіён"
На базе ДУА "Гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля" быў арганізаваны летні выхаваўча-аздараўленчы лагер "Чэмпіён", у якім аздаравіліся 60 дзяцей. Тры дружныя атрады сталі сапраўднымі камандамі, дзе кожнае дзіця адчувала сябе часткай вялікай і добрай сям'і
Кожны дзень быў тэматычны і напоўнены радасцю: спартыўныя эстафеты, творчыя заданні, віктарыны, экскурсіі і — вядома ж — вясёлыя гульні на свежым паветры, якія дарылі дзецям зарад бадзёрасці і добрага настрою!
У гуртку "Чароўная пацерка" дзеці з захапленнем майстравалі ўпрыгажэнні, бірулькі і сувеніры з бісеру. Гэта было не толькі цікава, але і карысна для развіцця ўседлівасці, фантазіі і дробнай маторыкі.
У рамках раённай інфармацыйна-прававой акцыі "Крок да поспеху" прайшлі змястоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі розных арганізацый
Дзеці тройчы пабывалі на кінасеансах у ДУК "Лепельскі раённы Дом культуры", наведалі "Лепельскі Цэнтр рамёстваў" і "Лепельскі раённы краязнаўчы музей". Экскурсіі спрыялі пашырэнню іх кругагляду і падарылі шмат новых уражанняў і ведаў. Кожнае наведванне было напоўнена яркімі эмоцыямі і цікавымі адкрыццямі.
Выхаванцы лагера прынялі ўдзел у раённай акцыі "Вітамінае лета". На конкурс былі прадстаўлены яркія і арыгінальныя малюнкі пра здароўе, сонца і лета.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у лагеры "Чэмпіён" прайшоў урачыста і кранальна. Выхаванцы прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі "Праспяваем гімн разам", выканаўшы гімн з пачуццём гонару за сваю краіну. Пасля гэтага прайшла хвіліна маўчання ў памяць пра герояў. Прагучалі вершы, а завяршэннем стала песня "Беларусь моцная".
Закрыццё змены прайшло ў форме ўрачыстай лінейкі. Актыўныя хлопцы былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі, гучалі вершы пра лета, а фінальнай нотай стала песня "Гэты лагер — самы лепшы!". Заключнай нотай стала запальная дыскатэка! Усе дзеці атрымалі салодкія падарункі і набор школьных прылад.