Марафон добрых спраў у рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" працягваецца

10.01.2025

Марафон добрых спраў у рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" працягваецца

Па ўсёй краіне да яе актыўна падключаюцца людзі, якія жадаюць праявіць клопат і ўвагу ў адносінах да старэйшага пакалення. Не застаюцца ў баку і прафсаюзныя арганізацыі

Так, старшыня Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Дзіканава і прафсаюзны лідар Лепельскага МКК Таццяна Крывель наведалі сёння ветэрана працы Вячаслава Ланько.

- Мы жывем у квітнеючай краіне, і гэтым абавязаны вам - людзям, якія, не шкадуючы сіл, працавалі на карысць роднага краю і краіны ў цэлым. Вы ва ўсе часы будзеце прыкладам для нас. Ваша праца і адданасць абранай прафесіі натхняюць і падтрымліваюць нас кожны дзень. Прыміце шчырыя віншаванні са святамі! - сказала Таццяна Мікалаеўна.

Для Вячаслава Вячаслававіча былі падрыхтаваны падарункі як сімвал удзячнасці да яго шматгадовай працы.