"Марафон добрых спраў»

04.02.2025

"Марафон добрых спраў»

У рамках дабрачыннай акцыі "Марафон добрых спраў" Беларускага саюза жанчын намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №211 ААТ "ААБ Беларусбанк" у г. Лепелі Таццяна Курто ўручыла начальніку аддзела па адукацыі райвыканкама Галіне Гарбянок 7 кампутараў.

Тэхніка ў бліжэйшы час адправіцца ў сярэднюю школу №1 г. Лепеля, Заслонаўскую і Тайскую сярэднія школы. Адзначым, што для ўстаноў адукацыі гэта не першы падарунак ад ААТ "АСБ Беларусбанка". Нядаўна 5 камп'ютараў былі перададзеныя ў гімназію ім. І.М. Ерашова.

Таксама з мэтай рэалізацыі банкаўскіх прадуктаў і паслуг для дзіцячай аўдыторыі, павышэння фінансавай граматнасці дзяцей, для набыцця імі навыкаў прымянення плацежнай карты, як інструмента плацяжу ААТ "АСБ Беларусбанкам", з 2023 ажыццёўлены запуск банкаўскага прадукту карта навучэнца.