МНС папярэджвае! Сёння чакаецца пагаршэнне надвор'я, навальніцы, вельмі моцныя ліўні, шквалы ветру і град

15.07.2025

МНС папярэджвае! Сёння чакаецца пагаршэнне надвор'я, навальніцы, вельмі моцныя ліўні, шквалы ветру і град

Неспрыяльныя ўмовы надвор'я могуць стаць крыніцай небяспекі для здароўя і жыцця. Каб абараніць сябе і блізкіх, выконвайце простыя, але важныя рэкамендацыі. Пры моцным дажджы і градзе:

  • пры з'яўленні граду неадкладна шукайце сховішча.
  • не спрабуйце перайсці або праехаць праз затопленыя ўчасткі дарог і тратуараў — глыбіня можа быць зманлівая.
  • трымайцеся далей ад электраправодкі і не выкарыстоўвайце электрапрыборы ва ўмовах павышанай вільготнасці.
  • па магчымасці схавайце аўтамабілі.
  • старайцеся не выходзіць на вуліцу без неабходнасці.