Медыцынскія работнікі, як ніхто іншы, разумеюць сур'ёзнасць грыпу, а таксама яго наступстваў. Яны першымі ўстаюць на абарону пацыента ад інфекцыі

22.10.2024

Медыцынскія работнікі, як ніхто іншы, разумеюць сур'ёзнасць грыпу, а таксама яго наступстваў. Яны першымі ўстаюць на абарону пацыента ад інфекцыі

Разумеючы, што адзіны надзейны спосаб абароны ад цяжкай плыні грыпу і яго ўскладненняў - гэта вакцынацыя, урачы і медыцынскія сёстры сваім прыкладам даказваюць бяспеку і эфектыўнасць прышчэпкі супраць грыпу.

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Лепельскага раёна Вікторыя Каротчык-Лаская атрымала вакцынацыю трохкампанентнай вакцынай "Грыпол Плюс" (вытворчасці Расійскай Федэрацыі).

Заклікаю ўсіх жыхароў Лепельскага раёна вакцынавацца. Выкарыстоўваемыя вакцыны ў Рэспубліцы Беларусь надзейныя і бяспечныя. Перад гэтым урач ацэніць стан вашага здароўя. Даследаванні даказваюць, што прышчэпленыя людзі калі і хварэюць, то не цяжка, і наступствы захворвання ў іх мінімальныя.