Мерапрыемства, прысвечанае Дню вываду савецкіх войскаў з Афганістана

10.02.2026

Мерапрыемства, прысвечанае Дню вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у ДУА "Стайская сярэдняя школа Лепельскага раёна" прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Гэты дзень — важная дата ў гісторыі, якая нагадвае нам пра мужнасць і гераізм салдат, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак за межамі краіны.

У 2026 годзе адзначаецца 37-я гадавіна гэтай падзеі. Амаль 30 тысяч беларусаў удзельнічалі ў канфлікце, 771 воін - загінуў.

Сустрэча з ветэранамі дала магчымасць даведацца больш пра падзеі ў Афганістане і аддаць даніну павагі воінам-афганцам.