Міжнародны трыумф Лепельскай майстрыхі: Валянціна Кісель атрымала прэмію "Філантроп" за ўнікальнае пляценне на бярдо

04.12.2025

Міжнародны трыумф Лепельскай майстрыхі: Валянціна Кісель атрымала прэмію "Філантроп" за ўнікальнае пляценне на бярдо

Гэтая высокая ўзнагарода ўручаецца за выдатныя дасягненні людзей з інваліднасцю ў галіне культуры і мастацтва.

Гэты год сабраў сапраўды рэкордную колькасць удзельнікаў. Запаветнай узнагародай імкнуліся авалодаць больш за дзве тысячы таленавітых прэтэндэнтаў.

Асаблівы гонар і захапленне выклікае той факт, што ў лік самых яскравых зорак культуры ўвайшла наша зямлячка – майстрыха з Лепеля Валянціна Кісель.

Яна ўдастоена спецыяльнай прэміі "За захаванне народных традыцый".

Майстрыха прадставіла на конкурс сваю сапраўды ўнікальную калекцыю паясоў, створаных у самабытнай і практычна забытай тэхніцы пляцення на бярдо. У тонкіх нітках і вытанчаных арнаментах Валянціна віртуозна адраджае і папулярызуе беларускую культуру.