Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
04.12.2025
Міліцыя ўзмоцніць прафілактыку правапарушэнняў: з 5 па 7 снежня ў Лепельскім раёне пройдзе спецмерапрыемства "Правапарадак"
Як паведамілі ў Лепельскім РАУС, галоўная задача супрацоўнікаў міліцыі ў ходзе правядзення СКМ "Правапарадак" заключаецца ў своечасовым выяўленні і спыненні любой супрацьпраўнай дзейнасці, раскрыцці злачынстваў "па гарачых слядах", і ў прафілактыцы здзяйснення вулічных правапарушэнняў і злачынстваў.
У гэты перыяд міліцыя ажыццявіць узмоцнены кантроль за грамадзянамі, якія знаходзяцца на ўліках у крымінальна-выканаўчай інспекцыі, аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі, за здзяйсненне злачынстваў супраць грамадскага парадку, жыцця і здароўя грамадзян.
Таксама будзе асаблівая ўвага накіравана на непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.