Мітынг на мемарыяльным комплексе "Прарыў" з удзелам кіраўніцтва Віцебскай вобласці, дэлегацый усіх раёнаў і гарадоў вобласці, гасцей са Смаленскай і Пскоўскай абласцей Расіі

05.05.2025

Мітынг на мемарыяльным комплексе "Прарыў" з удзелам кіраўніцтва Віцебскай вобласці, дэлегацый усіх раёнаў і гарадоў вобласці, гасцей са Смаленскай і Пскоўскай абласцей Расіі

2 мая ў гэтым памятным месцы было шмат лепельчан. Сярод тых, хто далучыўся да акцыі, - кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, прадстаўнікі раённай пракуратуры, ваеннага камісарыята, Лепельскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, актывісты БРСМ, прадставілі працоўных калектываў, члены ваенна-патрыятычнага клуба "Кананір" і іншыя землякі.

- Акцыя "Прарыў Перамогі" - гэта даніна павагі подзвігу партызан і салдат, якія змагаліся за свабоду Беларусі. У гэтым памятным месцы не пакідае пачуццё болю, мы пачынаем успрымаць сучаснасць праз прызму часу. Успамінаем і дзякуем тым, хто здабываў свабоду коштам жыцця. Адначасова мы перажываем і пачуццё радасці - мы перамаглі і жывем у мірнай краіне, - пракаментаваў мерапрыемства Міхаiл Кісялевіч.