Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
25.02.2022
Міхаіл Кісялевіч распавёў аб перспектывах развіцця Лепельскага раёна
Нават самы патрабавальны погляд не можа не заўважыць, наколькі за апошнія гады змяніліся г. Лепель і раён у цэлым. Уводзяцца ў строй новыя дамы, ствараюцца новыя прадпрыемствы, мадэрнізуюцца дзеючыя вытворчасці, з'яўляюцца дзіцячыя гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі ў дварах, праводзіцца азеляненне…
Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Лепельскага раёна гутарым са старшынёй райвыканкама Міхаілам Кісялевічам.
- Усю працу, якая праводзіцца ў раёне, я разглядаю, як комплекс задач, рашэнне якіх служыць галоўнай мэце - зрабіць жыццё на Лепельшчыне больш камфортным. Гэта не толькі сацыяльныя аб'екты, якія ўдасканальваюцца, гандлёвыя сеткі, жыллё, уведзенае ў строй, але гэта яшчэ і эканоміка раёна, якая павінна забяспечваць дастойны ўзровень жыцця ўсім грамадзянам.
— Міхаiл Леанідавіч, давайце пачнем размову са сферы прамысловасці…
- Прамысловымі прадпрыемствамі раёна забяспечана прыбытковая і рэнтабельная работа. У гэтай сферы забяспечаны рост індэкса прамысловай вытворчасці на ўзроўні 103 працэнта, асвоены новыя віды прадукцыі, а таксама прадаўжаецца работа па тэхнічнаму пераўзбраенню і мадэрнізацыі вытворчасцей. У 2021 годзе рэнтабельнасць продажаў склала 6,9 працэнта.
Асноўнымі кірункамі развіцця прамысловасці раёна застаюцца забеспячэнне эфектыўнага развіцця прадпрыемстваў, пашырэнне рынкаў збыту, павелічэнне асартыменту і павышэнне якасці выпускаемай прадукцыі, у тым ліку за кошт рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў па мадэрнізацыі і тэхнічным перааснашчэнні дзеючых магутнасцей.
— У раёне, як і ў цэлым па краіне, робіцца стаўка на развіццё сельскай гаспадаркі.
- У цэлым па раёну ў 2021 годзе прырост валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 3,4 працэнта, у тым ліку ў вырошчванні буйной рагатай жывёлы - 6,6, свіней - 39,2 працэнта.
Працягваецца работа па тэхнічным пераўзбраенні галіны. У 2021 годзе паступіла 23 адзінкі сельскагаспадарчай тэхнікі, праведзена будаўніцтва 3-х і рэканструкцыя 1-га прафілакторыя для ўтрымання цялят з агульнай колькасцю на 194 галавы.
Пад ураджай 2022 года пасеяна 8,2 тысячы гектараў азімых збожжавых культур, 3,5 тысячы гектараў азімага рапсу і свірэпіцы. Зяблевае ўзворванне было праведзена на плошчы у 7,1 тысячы гектараў.
Прымаюцца меры па назапашванні пад вясновую сяўбу арганічных і мінеральных угнаенняў, вядуцца работы па рамонце тэхнікі. Запланавана будаўніцтва 2-х будынкаў для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы на 200 галоў кожны з лёгкаўзведзеных канструкцый і 3-х прафілакторыяў для ўтрымання цялят. На кантролі застаецца і праца па абнаўленні машынна-трактарнага парка.
— Міхаiл Леанідавіч, якія планы на гэты год па будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў?
— У 2022 годзе плануецца будаўніцтва не менш за 10,6 тысячы квадратных метраў жылля, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай - 5,7 тысячы.
31 студзеня бягучага года быў уведзены ў эксплуатацыю 5-павярховы 40-кватэрны жылы дом № 90в па вуліцы Калініна агульнай плошчай 2219 квадратных метраў, дзе палепшылі свае жыллёвыя ўмовы 34 сям'і, з якіх 24 - шматдзетныя.
Ужо ўзводзіцца 40-кватэрны жылы дом №3 па завулку Ялугіна, а таксама запланавана будаўніцтва 60-кватэрнага жылога дома па вул. М. Горкага.
У планах — распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю і пачаць будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома па вул. Садовая ў вёсцы Домжарыцы.
Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці райвыканкама з'яўляецца развіццё індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва ў раёне - яно плануецца на ўзроўні 6,7 тысячы квадратных метраў.
— Як вядома, прыярытэтнымі задачамі органаў улады застаюцца навядзенне парадку на зямлі і добраўпарадкаванне населеных пунктаў…
- Значная работа па добраўпарадкаванні ў 2021 годзе праведзена ў горадзе Лепелі і сельскіх населеных пунктах раёна. Так, быў зроблены рамонт участкаў дарожнага пакрыцця па вул. Чуйкова (перакрыжаванне вул. Будзёнага і Максіма Горкага), вул. Войкава (ад крамы «Санта» да вул. Інтэрнацыянальная), вул. Савецкая (ад вул. Будзёнага да вул. Барысаўскі тракт і ад вул. Ульянка да аўташколы ДТСААФ).
Уладкаваны пешаходныя дарожкі па вуліцах Валадарскага, Лабанка, Інтэрнацыянальнай, Калініна (ад музея да вул. Інтэрнацыянальная і ў раёне кулінарнага камбіната), а таксама вул. Барысаўскі тракт (ад чыгуначнага пераезду да крамы «Лепелька») і ў раёне перакрыжавання вул. Інтэрнацыянальная - Партызанская.
Набыты і ўстаноўлены 2 дзіцячыя гульнявыя комплексы ў вёсках Бароўка і Домжарыцы.
Значную працу па прадухіленні інтэнсіўнага зносу пакрыцця, ухіленню дэфектаў, асфальтаванню і забеспячэнню бяспекі руху транспартных сродкаў на дарогах рэспубліканскага і абласнога значэння выконваюць філіял «ДЭУ №37» РУП «Віцебскаўтадар» і філіял «ДРБУ №202» КУП «Віцебскаблдарбуд». Гэтымі арганізацыямі ў 2021 годзе зроблены бягучы рамонт 12 кіламетраў дарог.
Адмысловая ўвага надаецца азеляненню г. Лепеля і Лепельскага раёна. Усяго высаджана 1,4 тысячы дрэў і 2,5 тысячы кустоў.
Разам з тым ёсць шэраг праблем, якім у 2022 годзе выканаўчай уладай раёна будзе нададзена павышаная ўвага. Гэта ў першую чаргу рамонт дарожнага пакрыцця, захаванне юрыдычнымі і фізічнымі асобамі санітарнага і прыродаахоўнага заканадаўства, азеляненне раёна і іншыя пытанні, якія датычацца добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі.
— Адна з базавых умоў эфектыўнага развіцця рэальнага сектара эканомікі і забеспячэння сацыяльнай стабільнасці - гэта інвестыцыі ...
— Па выніках працы 2021 года ў эканоміку Лепельскага раёна прыцягнута 70,0 млн рублёў інвестыцый у асноўны капітал, або 138,4 працэнта да ўзроўню 2020 года ў супастаўных цэнах, у тым ліку будаўніча-мантажныя работы склалі 34,5 млн. рублёў, або 138,5 працэнта. Выдаткі на набыццё машын і абсталявання склалі 24,2 мільёна рублёў.
У бягучым годзе ў эканоміку раёна будзе прыцягнута не менш за 80 млн рублёў.
КУП ДРАЦ «Жамчужына» ў вёсцы Бароўка Лепельскага раёна будзе ўведзены ў эксплуатацыю спальны корпус на 166 месцаў. Рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць стварыць 50 новых працоўных месцаў у сельскай мясцовасці, а таксама да 30 працэнтаў павялічыць каэфіцыент выкарыстання ўжо наяўных магутнасцей дзеючага санаторыя.
Вядзецца рэстаўрацыя помніка архітэктуры XIX стагоддзя пад краязнаўчы музей (будынак былога вінаачышчальнага склада) па вул. Савецкай у г. Лепелі. У 2022 годзе на завяршэнне будаўніча-мантажных работ з мясцовага бюджэту прадугледжаны 1 млн. рублёў.
Будуць працягвацца работы па рэканструкцыі, а таксама рамонце асушальных і асноўных збудаванняў меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм. У цэлым на 2022 год запланавана асвоіць больш за 900 тысяч рублёў.
У рамках засваення гэтых сродкаў плануецца рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы «Валасовічы» ў сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве «Пражэктар-агра» на плошчы 158,9 гектара.
Акрамя гэтага, ажыццяўляецца рэалізацыя праекта «Дрэваапрацоўчая вытворчасць дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Лепельскі лясгас». Імі ж будзе пабудавана звыш 20 кіламетраў лесагаспадарчых дарог і набыта новая лесанарыхтоўчая тэхніка.
Плануецца ўвод у эксплуатацыю зернеачышчальна-сушыльнага комплексу (ЗСК-100) з комплексам для захоўвання збожжа на 30 тысяч тон. Праект рэалізуецца філіялам «Лепельскі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт».
Варта адзначыць, што Лепельшчына мае высокі турыстычны патэнцыял. На тэрыторыі раёна знаходзіцца ўнікальны аб'ект, які з'яўляецца прыроднай спадчынай Беларусі. Бярэзінскі біясферны запаведнік - рэзерват чыстай, рэдкай па разнастайнасці выдатнай дзікай прыроды, якая пачала фармавацца тут тысячы гадоў таму пасля раставання старажытных леднікоў. Убачыць гэтую прыгажосць могуць усе жыхары нашай рэспублікі і замежныя грамадзяне!
Многае будзе зроблена для развіцця турыстычнай дзейнасці ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік». Тэрміны рэалізацыі праектаў - 2022 - 2025 гады. Агульныя інвестыцыйныя выдаткі складуць 6 млн рублёў, з іх у 2022 годзе - 1,8 млн. рублёў. Усё гэта дазволіць павялічыць колькасць наведвальнікаў на 25 тысяч чалавек за год.
Адмысловая ўвага на Лепельшчыне надаецца стварэнню ўмоў для камфортнага жыцця людзей з інваліднасцю. Так, у мінулым годзе на тэрыторыі Цэнтра працоўнай і сацыяльна-бытавой рэабілітацыі інвалідаў у г. Лепелі па вул. Лабанка, д. 30 уведзена ў эксплуатацыю кулінарная майстэрня. Будаўніцтва аб'екта ажыццяўлялася сумесна з міжнародным дабрачынным грамадскім аб'яднаннем «Экадом». Акрамя таго, у рамках рэалізацыі сумеснага праекта распачата будаўніцтва аб'екта «Цэнтр сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі, навучання, пражывання інвалідаў і часовага прытулку ў г. Лепелі па вул. Лабанка, 17».
— Усім вядома, што вялікая ўвага ў раёне надаецца развіццю сферы аховы здароўя…
— У першую чарга хочацца выказаць шчырыя словы падзякі ўсім медыцынскім работнікам. У перыяд пандэміі яны да канца застаюцца вернымі службоваму абавязку, аддана і самааддана выходжваюць хворых, забываючы аб стомленасці, ратуюць чалавечыя жыцця. Дзякуючы зладжанай працы, адказнасці і ўвазе медыцынскіх спецыялістаў нам атрымоўваецца выдужаць у цяжкіх выпрабаваннях. Дзякуй работнікам медыцыны за мужнасць, высакародную і стваральную працу! Шчыра жадаем ім берагчы сябе, бо ад іх здароўя залежыць самаадчуванне ўсіх грамадзян.
На развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ў сферы аховы здароўя ў 2021 годзе накіравана 1,5 мільёны рублёў. Праведзены мадэрнізацыя прыёмнага аддзялення бальніцы з усталёўкай кампутарнага тамографа, бягучы рамонт 2-х кабінетаў лекара агульнай практыкі ў паліклініцы і кабінета ФГДС. Нямала абсталявання набыта за рахунак сродкаў бюджэту і па лініі спонсарскай дапамогі.
Агульная сума затрат на сферу аховы здароўя за 2021 год з бюджэту раёна склала 19,2 мільёна рублёў.
У 2022 годзе плануецца рэалізаваць 2-і этап мадэрнізацыі прыёмнага аддзялення бальніцы, правесці мадэрнізацыю грузавога і пасажырскага ліфтаў стацыянара і харчаблока.
Вялікае значэнне будзе таксама надавацца ўмацаванню і абнаўленню кадравага патэнцыялу арганізацыі.
— Міхаiл Леанідавіч, відавочна, што ў раёне шмат зроблена па развіццю сферы адукацыі…
— Вучні раёна паказваюць добрыя дасягненні ў алімпіядным руху, здачы цэнтралізаванага тэсціравання.
Праводзіцца мэтанакіраваная работа па прафесійнай арыентацыі выпускнікоў школ. На базе Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа для навучэнцаў 10-11 базавых класаў арганізавана прафесійная падрыхтоўка па прафесіях «Аператар электронна-вылічальных машын», «Садоўнік», «Слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання».
Гонарам для раёна стаў той факт, што па выніках цэнтралізаванага тэсціравання ў 2021 Лепельшчына заняла 1-е месца ў вобласці. 2-е выпускнікоў гімназіі імя І.М. Ерашова і сярэдняй школы №3 г. Лепеля атрымалі 100-бальныя сертыфікаты па хіміі і біялогіі. Паказчык паступлення выпускнікоў ва ўстановы вышэйшай адукацыі склаў 76 працэнтаў.
На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі ў 2021 годзе накіравана звыш 3,8 млн рублёў.
Праведзены бягучыя рамонты 7-і ўстаноў дашкольнай і школьнай адукацыі, абсталяванне навучальнага працэсу кампутарамі і аргтэхнікай, набыты сучаснае абсталяванне і аўтобус.
Акрамя гэтага, за кошт сродкаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця ўведзены ў эксплуатацыю першыя пускавыя комплексы капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй дзяржаўных устаноў адукацыі «Бароўская сярэдняя школа Лепельскага раёна» і «Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна».
Важным праектам у сферы адукацыі стане таксама будаўніцтва дзіцячага сада ў мікрараёне па вул. Чуйкова г. Лепеля на 230 месцаў да 2025 года. У гэтым годзе на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі запланавана накіраваць больш за 500 тысяч рублёў.
Як вядома, у 2020 годзе ў г. Лепелі на базе сярэдняй школы №3 у рамках супрацоўніцтва з асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола» адкрыта футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём.
У гэтым годзе плануецца будаўніцтва такога ж поля з сучаснымі бегавымі дарожкамі на тэрыторыі гімназіі ім. І.М. Ерашова г. Лепеля.
Мы павінны разумець, што развіццё раёна напрамую залежыць ад нас, што толькі мы самі сваёй карпатлівай працай зможам забяспечыць годны ўзровень жыцця, дабрабыту жыхароў Лепельшчыны. Толькі разам, аб'яднаўшы свае намаганні, мы зможам пабудаваць моцную і квітнеючую Рэспубліку Беларусь!
Гаварыла Наталля ХРАПАВІЦКАЯ
«Лепельскі край»