Міжнародны дзень абароны дзяцей прайшоў у Лепелі

01.06.2024

Міжнародны дзень абароны дзяцей прайшоў у Лепелі

Міжнародны дзень абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня, служыць важным напамінам аб каштоўнасцях, якія мы, дарослыя, перадаем падрастаючаму пакаленню.

Гэты дзень прысвечаны не толькі святкаванню і весялосці, але і глыбокаму асэнсаванню нашай ролі ў выхаванні і падтрымцы дзяцей, а таксама абароне іх правоў і дабрабыту. "Мір, сонца, сяброўства - вось, што дзецям трэба!" - пад такой назвай у першы дзень чэрвеня і пачатку летніх канікул на плошчы Свабоды прайшло вялікае мерапрыемства, прысвечанае самаму цёпламу, самаму светламу, напоўненаму ўсмешкамі і весялосцю святу - Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Тут сабраліся юныя жыхары, іх бацькі, бабулі і дзядулі, настаўнікі школ і выхавальнікі дашкольных устаноў, кіраўнікі прышкольных лагераў і ўсё жадаючыя.

Прывітаў усіх удзельнікаў святочнага мерапрыемства Анатоль Карпіцкі, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама.

Ён пажадаў дзецям выдатнага адпачынку падчас летніх канікул, радасці зносін з бацькамі і сябрамі, новых адкрыццяў і яркіх, незабыўных уражанняў!

Разам з тым нагадаў дарослым аб забеспячэнні бяспекі дзяцей у летні перыяд.
Юных гасцей свята чакала насычаная праграма: канцэртныя выступленні, пастаноўкі, гульні, конкурсы, мноства цікавых забаў і актыўнасцей. На плошчы перад будынкам РДК працавалі дзіцячыя атракцыёны і тут жа праходзіў конкурс малюнкаў на асфальце. Юныя артысты і ўдзельнікі конкурсна-забаўляльных праграм атрымалі салодкія прызы і разам з усімі гасцямі свята мора станоўчых эмоцый. 

Супрацоўнікі Лепельскага РАУС АДАІ арганізавалі інтэрактыўныя зоны, майстар-класы, спартыўныя пляцоўкі. Школьнікі і іх бацькі ўдзельнічалі ў віктарынах і квэстах. Прайшлі конкурсы па бяспецы і атрымалі падарункі за прызавыя месцы.

Дзень абароны дзяцей праходзіў ярка, маштабна і самае галоўнае - цікава.

Па традыцыі ў рамках свята праходзіць цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Ратавальнікі вачыма дзяцей".

У гэты дзень хочацца пажадаць кожнаму дзіцяці быць здаровым, акружаным любоўю і клопатам бацькоў, няхай заўсёды будзе мірным неба над галавой, а кожны новы дзень напоўнены дабрынёй і добрым настроем. Бацькі, не забывайце, што менавіта вы у адказе за шчаслівае і бяспечнае дзяцінства вашых дзяцей! З Міжнародным днём абароны дзяцей!