Мабільная група райвыканкама правяла абследаванне арганізацый Лепельскага раёна

16.01.2026

Мабільная група райвыканкама правяла абследаванне арганізацый Лепельскага раёна

Мабільная група райвыканкама правяла абследаванне арганізацый Лепельскага раёна па выкананні заканадаўства аб ахове працы, забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы, з мэтай аказання метадычнай дапамогі па пытаннях аховы працы, электрабяспекі, гігіены, пажарнай бяспекі.

Спецыялісты наведалі Лепельскі лясгас, ДП "Лепельскае ПМС" і філіял "ДЭУ №37" РУП "Віцебскаўтадар".

Пад пільную ўвагу правяраючых патрапіла ўсё: і працоўныя месцы, і дакументацыя па ахове працы. Арганізаваны былі і сустрэчы з калектывамі.

- Каб выключыць траўміраванне, усюды на працоўных месцах павінны быць арганізаваны бяспечныя ўмовы, а супрацоўнікі павінны ведаць і выконваць правілы, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Машара.