Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
07.07.2025
Моладзь Лепельшчыны прыняла ўдзел у беларуска-расійскiм адукацыйна-патрыятычным лагеры "Курган-2025"
Патрыятычны лагер працаваў у Верхнядзвінскім раёне ля Кургана Дружбы на мяжы Беларусі, Расіі і Латвіі. Тут, на стыку трох дзяржаў, знаходзіцца адкрыты ў 1959 годзе аднайменны мемарыяльны комплекс у памяць аб супрацоўніцтве народаў падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Штогод на кургане праходзілі сустрэчы партызан і падпольшчыкаў, цяпер жа традыцыю працягваюць іх нашчадкі.
5 ліпеня на Кургане Дружбы на стыку трох дзяржаў - Расіі, Беларусі, Латвіі - прайшла 66-я сустрэча дэлегацый дзвюх краін - Беларусі і Расіі.
Удзел у патрыятычным мерапрыемстве прымае кіраўніцтва расійскага боку, а таксама беларускага. Гэта памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаваў, іншыя кіруючыя асобы, кіраўнікі раёнаў паўночнага рэгіёна, моладзь, ветэраны.
Да месца сустрэчы прыбыла і дэлегацыя Лепельскага раёна.
Тут жа, у Верхнядзвінскім раёне, лепельчане сустрэліся з удзельнікамі маладзёжнага беларуска-расійскага адукацыйна-патрыятычнага лагера "Курган-2025". Моладзь Лепельшчыны гасцінна сустрэла кіраўніцтва паўночнага рэгіёна, а таксама землякоў.
Як і заўсёды пасля заканчэння афіцыйнай часткі мерапрыемства яшчэ доўга ля Кургана гучалі музыка і песні, гарэў агонь партызанскага вогнішча, раздаваліся сяброўскія прывітанні.
Курган Дружбы - месца, дзе жыве памяць - залог нашага сяброўства і міру.