"Маладзёжны шчыт"

13.02.2025

"Маладзёжны шчыт"

Сёння член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь Крысціна Дорахава ў рамках інфармацыйна-прафілактычнага праекта "Маладзёжны шчыт" сустрэлася з навучэнцамі 11 класаў гімназіі г. Лепеля.

Тэма сустрэчы "Прафілактыка наркаманіі і шкодных залежнасцяў".

Праект "Маладзёжны шчыт" запушчаны Маладзёжным парламентам пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь 14 лістапада 2023 года і накіраваны на супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркатычных рэчываў і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі.

Унікальнасць праекта: - фота і відэа рэальных рэчываў, перапісак з нарканаймальнікамі ў сацыяльных сетках; - адлюстравана работа сапраўдных наркамагазінаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі; - сабраная інфармацыя з'яўляецца матэрыяламі крымінальных спраў, што заводзяцца на тэрыторыі Беларусі ў адносінах да маладых асоб, якіх злавiлі на закладках, захоўванні і спажыванні наркатычных рэчываў.