Мароз, азарт і выдатны ўлоў: у запаведніку прайшлі традыцыйныя спаборніцтвы рыбакоў

02.02.2026

Мароз, азарт і выдатны ўлоў: у запаведніку прайшлі традыцыйныя спаборніцтвы рыбакоў

Возера Плаўна ў Бярэзінскім біясферным запаведніку зноў стала цэнтрам прыцягнення для аматараў падлёднай лоўлі. Тут, на спрадвечным месцы, сабраліся ўдзельнікі штогадовых спаборніцтваў па зімовай рыбалцы, якія ўжо сталі добрай традыцыяй для мясцовых жыхароў.

"Такія падзеі вельмі важныя для нас, - адзначыў, вітаючы ўдзельнікаў, старшыня Домжарыцкага сельвыканкама Анатоль Янкоўскі. - Запаведнік, як надзейны партнёр, стварае ўнікальныя магчымасці для адпачынку і зносін нашых людзей. Гэта выдатны спосаб праводзіць час на прыродзе".

Нягледзячы на марознае надвор'е, якое толькі дадала вастрыні адчуванням і святочнага азарту, на лёдзе панавала па-сапраўднаму цёплая і сяброўская атмасфера. Рыбакі са стажам і пачаткоўцы, сям'і і цэлыя кампаніі — кожны знайшоў тут сваё месца і сваё задавальненне.

Зімовая рыбалка - гэта частка нашай жывой культурнай традыцыі.