Марозік пакрыў вадаёмы лёдам, і рыбакі на Лепельшчыне зноў паспяшаліся да вадаёмаў за "трафеем"

08.01.2025

Марозік пакрыў вадаёмы лёдам, і рыбакі на Лепельшчыне зноў паспяшаліся да вадаёмаў за "трафеем"

Паважаныя лепельчане, варта памятаць, што лёд становіцца трывалым толькі пасля таго, як усталююцца марозныя бесперапынныя дні. Яшчэ мала дзе ён дасягнуў 7-сантыметровай адзнакі.

Памятаеце, вас чакаюць дома! Ні адзiн шчупак, нават самы вялікi, не варты таго, каб праваліцца пад лёд!!!