На 26 чалавек папоўнілася Лепельская раённая арганізацыя Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці

13.03.2025

На 26 чалавек папоўнілася Лепельская раённая арганізацыя Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці

Урачыстая цырымонія ўручэння партыйных білетаў прайшла ў Лепельскім РДК ва ўтульнай і сяброўскай атмасферы. З прывітальнымі словамі да новых членаў звярнуліся старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва.

Лідар партыі Алеся Яршова таксама павіншавала ўсіх з пачаткам новага этапу ў грамадска-палітычным жыцці, падкрэсліўшы важнасць асабістага прыкладу ў актывізацыі грамадзянскага ўдзелу. Яна ўпэўнена, што новыя члены змогуць натхніць іншых на добрыя справы на карысць нашай Беларусі!