На аўтадарогах, якія праходзяць праз запаведнік, пачасціліся выпадкі ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл

21.07.2025

На аўтадарогах, якія праходзяць праз запаведнік, пачасціліся выпадкі ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл

Тэрыторыю Бярэзінскага біясфернага запаведніка на працягу 17 км перасякае аўтамабільная магістраль М-3 (Мінск — Віцебск) з вялікім транспартным патокам. Праз гэтую аўтадарогу праходзяць шляхі міграцый шматлікіх жывёл, у тым ліку парнакапытных. З аднаго боку, можна ўбачыць статную прыгожую жывёлы, але, з другога боку, гэта ўяўляе небяспеку для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху!

БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫЯ Ў ШЛЯХУ!