На базе філіяла "Чарэйшчынскі сельскі Дом культуры" адбыўся раённы агляд калектываў мастацкай творчасці сельскіх клубных устаноў Лепельскага раёна "Агракруіз-2024", прысвечаны Году якасці

02.12.2024

На базе філіяла "Чарэйшчынскі сельскі Дом культуры" адбыўся раённы агляд калектываў мастацкай творчасці сельскіх клубных устаноў Лепельскага раёна "Агракруіз-2024", прысвечаны Году якасці

Творчыя спаборніцтвы штогод праходзяць па некалькіх зонах. У гэтыя выхадныя ў першай зоне прынялі ўдзел каманды з населеных пунктаў Бароўка, Горкі, Старое Лядна, Чарэйшчына і Вялікі Поўсвіж.

Яркія і запамінальныя выступленні падрыхтавалі ўдзельнікі ўсіх без выключэння сельскіх Дамоў культуры і Цэнтраў культуры і вольнага часу. Таксама працавала выставачная пляцоўка "Бязмежнасць фантазіі".