Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
06.11.2025
На базе ўстаноў адукацыі горада адбылася практычная трэніроўка па арганізацыі эвакуацыйных мерапрыемстваў, разгортванне пунктаў прыёму часова адсяляемага насельніцтва, работа груп прыёму і размяшчэння часова адсяляемага насельніцтва
Асноўнай тэмай трэніроўкі стала арганізацыя і выкананне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы пункта да прыёму і размяшчэння часова адсяляемага насельніцтва з зон магчымых надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару ў мірны і ваенны час, а таксама адпрацоўка практычных дзеянняў адміністрацыі пункта па прызначэнні.
Для гэтага былі разгорнуты групы прыёму і размяшчэння насельніцтва, стол даведак, медыцынскі пункт, група аховы грамадска парадку, пакой псіхолага.
У трэніроўцы прынялі ўдзел члены эвакуацыйнай камісіі, адміністрацыя пункта, работнікі Лепельскага РАНС, РАУС, работнікі Лепельскага МКК, медыцынскія работнікі Лепельскай ЦРБ, а таксама работнікі Лепельскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, навучэнцы ЛДАТК.