Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
20.05.2025
На футбольным полі Лепеля было асабліва цікава!
Да нас прыехала дзіцяча-юнацкая каманда БАТЭ. Хлопцы правялі сумесны матч з футбалістамі нашай каманды "Метэор"
Таксама Дзмітрый Дзяргай, дырэктар АСП ДЮСШ ФК БАТЭ, падзяліўся з лепельчанамі некаторымі сакрэтамі тэхнікі, даў шмат слушных саветаў.
Спорт збліжае, бо гэта ўніверсальная мова зносін. Гуляючы на адным полі, дзеці могуць знаходзіць новых сяброў. Падчас такіх мерапрыемстваў іх цікавасць да спорту толькі расце.
Нагадаем, у 2024 годзе юныя футбалісты Лепельскага раёна сталі пераможцамі рэспубліканскага турніру па футболе "Скураны мяч".
Паўночны рэгіён прадстаўляла каманда" Метэор", трэнерам якой з'яўляецца Сяргей Буйніцкі. Хлопцы ўпарта трэніраваліся і ў выніку іх падрыхтоўка, згуртаванасць і майстэрства прынеслі поспех. Упэўненыя, з падтрымкай ад БАТЭ перамог у лепельчан будзе яшчэ больш.