Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
03.04.2025
На Лепельшчыне выяўленыя месцы масавага знішчэння насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У гэтыя дні пошукавыя работы працягваюцца паблізу трасы М-3
Ямы-магілы, у якіх знойдзеныя парэшткі некалькіх соцень чалавек, - чарговае пацвярджэнне генацыду беларускага народа.
Папярэдне ўстаноўлена, што астанкі належаць і мужчынам, і жанчынам, і дзецям.
Сёння на месца страшнай знаходкі прыбыў пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Скурат. Разам з калегамі, а таксама прадстаўнікамі 52-га пошукавага батальёна, ён вывучыў ход правядзення пошукавых работ.
Нагадаем, крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіцца ў вытворчасці Генеральнай пракуратуры. Садзейнічанне ў расследаванні аказваюць супрацоўнікі Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны, работнікі іншых дзяржаўных органаў і арганізацый.
Раскопкі праводзіць 52-гі асобны спецыялізаваны пошукавы батальён.