На Лепельшчыне праходзіць маштабная акцыя, накіраваная на ўстаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у кожным доме

05.12.2025

На Лепельшчыне праходзіць маштабная акцыя, накіраваная на ўстаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у кожным доме

Як мы ўжо раней адзначалі, з 24 лістапада па 14 снежня ў паўночным рэгіёне, у тым ліку і на Лепельшчыне, праходзіць маштабная акцыя, накіраваная на ўстаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у кожным доме

У зоне пільнай увагі - адзінока пражываючыя пажылыя людзі і інваліды.

Сёння супрацоўнікі РАНС, ТЦСАН Лепельскага раёна і ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскае прадпрыемства супрацьпажарных работ" РДГА "БДПА" наведалі домаўладаннi грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне.

Так, па адным з адрасоў ў спальні ўжо ёсць пажарны апавяшчальнік. Праверылі - працуе спраўна. Паставілі дадаткова ў іншым пакоі.

- Гэта правільна, што да нас, сталых, вось так прыходзяць. Узрост немалады, зрок і ўвага ўжо не тыя, таму добра, што за намі маладыя прыглядаюць, - з усмешкай кажа жанчына.

Галоўная мэта - паклапаціцца пра бяспеку гэтых грамадзян і абараніць іх ад пагрозы пажару.

Далучайцеся да акцыі, усталюйце АПА ў кожнай жылым пакоі і... жывіце бяспечна!.