На Лепельшчыне заўсёды ўдзячныя людзям, якія ў свой час унеслі свой важкі ўклад у развіццё і росквіт нашага краю

21.01.2025

На Лепельшчыне заўсёды ўдзячныя людзям, якія ў свой час унеслі свой важкі ўклад у развіццё і росквіт нашага краю

Менавіта такім чалавекам з'яўляецца Пётр Генрыхавіч Шыкшнян, ганаровы грамадзянін Лепельскага раёна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

З нагоды вялікага 70-гадовага юбілею Пятра Генрыхавіча наведалі кіраўнік Лепельскага раёна Міхаіл Кісялевіч, лідар дэпутацкага корпуса раёна Ігар Урбан, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак.

Госці павіншавалі Пятра Шыкшняна з Днём нараджэння, пажадалі ўсіх выгод і падзякавалі за працу на карысць Лепельскага краю.