На Лепельшчыне прайшло свята палявання, свята сустрэчы з прыродай. У лістападзе адзначаецца Дзень святога Губерта - апекуна палявання, калі даецца старт вялікаму сезону палявання

11.11.2024

На Лепельшчыне прайшло свята палявання, свята сустрэчы з прыродай. У лістападзе адзначаецца Дзень святога Губерта - апекуна палявання, калі даецца старт вялікаму сезону палявання

У суботу 9 лістапада з самай раніцы каля касцёла святога Казіміра загучалі паляўнічыя горны, некалькі дзесяткаў людзей у палявой форме накіраваліся ў храм. Ксёндз Уладзімір Заянчкоўскі адзначыў, што служба праводзіцца менавіта для паляўнічых, у якіх ёсць свой апякун.

Узначаліў урачыстую літургію Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Пасля святой імшы пачалося касцюміраванае шэсце паляўнічых з сабакамі і наезнікаў, якія прайшлі калонай ад касцёла да плошчы Свабоды і парка. І, трэба сказаць, такое прыгожае відовішча нікога не пакінула абыякавым. Тупат падкоў, дыханне прыроды, паляўнічая вопратка - шэсце ў нейкі момант нават нагадала доблесных рыцараў з сярэднявечча, а выдатныя дамы - верных спадарожніц з раманаў.

У гарадскім парку прайшла забаўляльная і канцэртная праграма з гандлем і пачастункамі

Нельга не адзначыць, што прысутныя на свяце лепельчане і госці горада мелі магчымасць пачаставацца шурпай, кашай, дранікамі, клёцкамі і гарачай гарбатай.

Як адзначылі аматары палявання, такія сустрэчы цікавыя і пазнавальныя, яны аб'ядноўваюць людзей, для якіх паляванне стала любімым вольным часам. І натхняюць на правядзенне высакародных традыцый у нашай краіне.

А таксама адзначылі, што прырода Лепельшчыны ўражвае неперасягнёнай прыгажосцю, першароднасцю і багатай гісторыяй.