Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
10.05.2024
На Лепельшчыне працягвае работу камісія па садзейнічанні занятасці насельніцтва
Сёння выязное пасяджэнне прайшло ў аграгарадку Камень.
На тэрыторыі Лепельскага раёна працягвае працаваць пастаянна дзейнiчаючая камісія па каардынацыі дзейнасці па садзейнічанні занятасці насельніцтва.Сёння выязное пасяджэнне прайшло ў аграгарадку Камень.Пагутарыць з тымі, хто па тых ці іншых прычынах не спяшаецца ўносіць свой уклад у эканоміку краіны, прыбылі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Азаронак, лідэр дэпутацкага корпуса раёна Ігар Урбан, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Церашкова, прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны, РАУС. На камісію былі запрошаны жыхары Каменскага сельсавета, якія ўхіляюцца ад працаўладкавання, а некаторыя яшчэ і злоўжываюць алкаголем. - Зарыентаваць грамадзян, якія па тых ці іншых прычынах афіцыйна не працуюць, у эканамічнай сітуацыі, якая складваецца ў цэлым у рэспубліцы і ў прыватнасці ў раёне, а таксама прапанаваць ім прыдатныя вакансіі - частка нашай працы, - распавёў старшыня камісіі Ігар Урбан. - Другая частка - выключыць з базы дармаедаў грамадзян, якія прадставілі дакументы, якія пацвярджаюць іх занятасць. Наша дзяржава вельмі шмат робіць па сацыяльнай абароне і падтрымцы грамадзян, але, нажаль, далёка не ўсе гэта шануюць, выбіраючы шлях утрыманства і дармаедства. На пераадоленне такіх негатыўных з'яў і накіравана работа камісіі. Адсутнасць афіцыйнага працаўладкавання цягне за сабой цэлую кучу праблем. Самая відавочная - гэта безграшоўе, якое спалучана нярэдка з асацыяльным ладам жыцця. А ўдзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты падаткаў - абавязак грамадзян, замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, - акцэнтаваў увагу Віктар Азаронак.