Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
23.02.2023
На Лепельшчыне праходзяць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню абаронцы Айчыны і 105-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
У скверы на гарадской плошчы адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны святу. Аддаючы даніну памяці абаронцам Радзімы былых часоў, удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да магіл загінуўшых, да помнікаў і абеліскаў.
Выдатны падарунак для лепельчан падрыхтавалі вайскоўцы Заслонаўскага гарнізона: выстава ваеннай тэхнікі і зброі, праца палявой кухні, ваенны аркестр і канцэртная праграма. У выставе прынялі ўдзел і прадстаўнікі самых мужных прафесій - ратавальнікі МНС і АСВОД.
Выстава дзіцячага малюнка стала запамінальным элементам агульнага свята.
Урачысты сход і канцэрт «Сапраўдным сынам Бацькаўшчыны» прайшлi ў РДК. Атмасферу свята стварылі музыканты канцэртнай групы «Гвардыя» 19-й асобнай гвардзейскай Мікалаеўска-Будапешцкай Чырванасцяжнай ордэна Суворава ΙΙ ступені механізаванай брыгады.