Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
14.08.2024
На Лепельшчыне - трэці тысячнік!
Аграрыі Лепельскага раёна трымаюць тэмп, упэўнена вядуць свае камбайны. Па-асабліваму пахне ў полі — хлебам, сонцам, свежым іржышчам... І хлебаробы, і неабыякавыя лепельчане ў чаканні: хто наступны перасягне тысячную мяжу па намалоце і адвозе збожжа?
І вось сёння прыляцела выдатная навіна: на Лепельшчыне - трэці тысячнік. Ім стаў старшы камбайнер КУПСГП "Лепельскае" Алег Буракоўскі.
Павіншаваць хлопца з такім намалотам проста ў поле прыехалі кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Мончык, а таксама спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, кіраўніцтва прадпрыемства.
Несумненна, камбайнер-тысячнік - гэта вялікі гонар для ўсяго раёна, у першую чаргу - для калектыву прадпрыемства, - адзначыў падчас ушаноўвання Міхаіл Кісялевіч. - Сёння перад вамі, паважаныя працаўнікі хлебнай нівы, стаіць адказная задача: спрацаваць на ўборцы максімальна хутка, сабраць ураджай якасна і ў тэрмін. Галоўнае - не дапусціць страт, максімальна задзейнічаць усе рэзервы, забяспечыць высокі ўзровень арганізацыі працы, працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны.
Ганарымся нашымі хлопцамі, цэнім іх. Яны - лепшыя! І чарговы раз гэта даказалі, - дадала Наталля Мончык.
Таксама сёння ўзнагародзілі і кіроўцу КУПСГП "Лепельскае" Мікалая Гутніка, які за перыяд жніва ўжо перавёз больш за 2000 тон збожжа. Ганаровую грамату маладому чалавеку ўручыў кіраўнік гаспадаркі Раман Міснік.