На палях КУПСГП "Лепельскае" асаблівая атмасфера — тут шырока і душэўна адзначылі старадаўняе земляробчае свята - Зажынкі

17.07.2025

На палях КУПСГП "Лепельскае" асаблівая атмасфера — тут шырока і душэўна адзначылі старадаўняе земляробчае свята - Зажынкі

Пад гукі народных песень і добрых пажаданняў пачалася самая важная пара для хлебаробаў - час жніва. На свята сабраліся тыя, каму трэба будзе весці ўборачную работу: кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Міхаілам Кісялевічам, спецыялісты сельскай гаспадаркі, прафсаюзныя лідары на чале з Наталляй Мончык, і вядома, самі хлебаробы — тыя, чыімі рукамі будзе сабраны ўраджай.

Па традыцыі, свята пачалося з абраду зажынак. З хлебам-соллю на вышытым ручніку, з добрымі словамі падзякі зямлі-карміцельке ўдзельнікі цырымоніі прайшлі па полі.

Асаблівы момант - падкідванне першага снапа, які па старажытным звычаі павінен прынесці поспех у жніве.

Дарагія працаўнікі палёў, жадаем, каб уборачная прайшла без страт, каб тэхніка не падвяла, каб Бог даў усім удзельнікам страды здароўя.