На пажары ў Лепельскім раёне загінуў беспрацоўны мужчына

03.01.2025

На пажары ў Лепельскім раёне загінуў беспрацоўны мужчына

1 студзеня ў 00-59 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Вялікае Жэжліна Лепельскага раёна.

Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне дома і абвальванне яго даху. Падчас тушэння пажару работнікамі МНС, пад канструкцыямі, знойдзены труп гаспадара жылля 1970 года нараджэння. Як высветлілася пазней, мужчына пражываў адзін і нідзе не працаваў, паводле папярэдняй версіі верагоднай прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні загінуўшым. Праводзіцца праверка.

БАРАЖЫЦЕ СЯБЕ!