Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
09.07.2025
На тэрыторыі Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа з'явіўся "Курган памяці - алтар будучыні"
Стварэнне новага ландшафтнага аб'екта - гэта праява павагі навучэнцаў і педагогаў установы да подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- Датычнымі да гэтай работы сталі валанцёры атрада "Добрае сэрца" і педагогі. Стварэнне мемарыяльных месцаў, такіх як наш "Курган памяці - алтар будучыні", - гэта не проста даніна павагі мінуламу. Гэта жывы ўрок гісторыі, які дазваляе дакрануцца да яе, адчуць яе важнасць і перадаць яе наступным пакаленням. Гэты праект - наш уклад у фарміраванне гістарычнай памяці, заснаванай на глыбокім разуменні каштоўнасці міру і гераізму. Ландшафтны аб'ект з дапамогай сімвалічных элементаў вобразна і эмацыйна адлюстроўвае памяць аб Вялікай Айчыннай вайне. У рамках праекта да 80-годдзя Перамогі мы ўсталявалі памятную шыльду, у ніжнім крузе ўзгорка – чатыры сферы з бягоніямі. Сімвалічным цэнтрам сталі тры рабіны, якія нагадваюць пра тое, што на тэрыторыі Беларусі ў гады ваеннага ліхалецця загінуў кожны трэці. Гэтыя дрэўцы на бязвыплатнай аснове падарыў Лепельскі лясгас, - адзначыла педагог-арганізатар каледжа Святлана Стэльмах.