На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама зноў разглядалі становішча дзяцей у сям'і і правапарушэнні непаўналетніх

04.02.2026

На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама зноў разглядалі становішча дзяцей у сям'і і правапарушэнні непаўналетніх

У рабоце камісіі прыняла ўдзел старшы памочнік пракурора раёна Дыяна Трацеўская.

На парадку дня — разгляд як хадайніцтваў устаноў адукацыі аб прызнанні непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС) і прызнанні іх маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, так і матэрыялы аб выкананні раней вынесеных пастаноў аб прызнанні ў СНС, а таксама матэрыялы па фактах здзяйснення непаўналетнімі адміністрацыйных правапарушэнняў.

Кожная гісторыя - асаблівая, але ўсіх іх аб'ядноўвае адно: дзеці маюць патрэбу ва ўвазе, падтрымцы і выразных межах, якія павінны забяспечваць дарослыя.