Найлепшы тавар года Беларусі - масла «Лепелькі»

14.06.2022

Найлепшы тавар года Беларусі - масла «Лепелькі»

Лепельскі малочнакансервавы камбінат - вядомы ў многіх краінах свету брэнд пад назвай «Лепелька». Аб якасці прадукцыі гавораць многія фактары, адным з галоўных з'яўляюцца вынікі рэспубліканскага конкурсу «Лепшы тавар Рэспублікі Беларусь».

Масла салодка-смачнае несалёнае з масавай доляй тлушчу 82,5 працэнта Лепельскага малочнакансервавага камбіната стала лаўрэатам гэтага прэстыжнага спаборніцтва ў карыснасці і смакавых якасцях прадукцыі.

Штогод на Лепельскім МКК выпускаецца больш за 11 тысяч тон сухіх малочных прадуктаў, звыш 10 тысяч тон натуральнамалочнай прадукцыі, каля тысячы тон масла і больш за 300 тон марожанага. Рэнтабельнасць продажаў за тры месяцы гэтага года павялічылася ў два з паловай разы.