"Нам дадзена права памятаць"

21.01.2026

"Нам дадзена права памятаць"

Член камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дорахава Крысціна правяла інтэлектуальную гістарычную віктарыну для працоўнай моладзі Лепельскага раёна "Нам дадзена права памятаць", прысвечаную пытанням гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Мерапрыемства прайшло на базе Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў і сабрала маладых людзей з РАНС, РМЗ, Лепельскага лясгаса, КУВП "Бароўка", ДШМ і РДК.

Арганізавана мерапрыемства пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Лепельскага райвыканкама.

"Такія праекты - гэта наш свядомы выбар і наша адказнасць перад пакаленнем пераможцаў. Важна, каб маладыя людзі не проста ведалі даты, падзеі, а разумелі цану, якую заплацілі за наша сённяшняе мірнае неба", — адзначыла па выніках віктарыны Крысціна Дорахава.

Пераможцы атрымалі дыпломы, а ўсе ўдзельнікі — новую нагоду ганарыцца гісторыяй сваёй малой радзімы і краіны.