Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
10.10.2024
Напярэдадні Дня маці і Дня бацькі ў Лепельскай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу стартавалі рэспубліканскія прафсаюзныя акцыі "Павіншуем маму разам!" і "Павіншуем тату разам!"
Не паспелі стартаваць добрыя акцыі, як першыя прафсаюзныя актывісты Лепельскага раёна ўжо адправілі паштоўкі сваім мамам і татам.
- Цяпер рэдка мы пішам лісты. А такія акцыі выклікаюць па-сапраўднаму трапяткое пачуццё. Як будзе прыемна маме ці тату з паштовай скрыні дастаць ліст з добрымі словамі і пажаданнямі ад сваіх дзяцей. Уяўляю, як мама адчыніць скрыню, каб забраць раёнку, а там ліст. І сапраўды, гэта будзе ліст-шчасце, - адзначыла Наталля Мончык, старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.