Напярэдадні прафесійнага свята ў 231-й артылерыйскай брыгадзе, якая дыслакуецца ў Бароўцы, прайшоў традыцыйны Дзень адчыненых дзвярэй

20.11.2024

Напярэдадні прафесійнага свята ў 231-й артылерыйскай брыгадзе, якая дыслакуецца ў Бароўцы, прайшоў традыцыйны Дзень адчыненых дзвярэй

У Беларусі асаблівае стаўленне да службы ў войску. Кожны мужчына ў нашай краіне павінен умець пастаяць за сваю Радзіму, за сваю сям'ю. І вучыць гэтаму трэба са школьнай парты.

Так, заняткі па дапрызыўнай падрыхтоўцы ўжо даўно праводзяцца ў старэйшых класах устаноў адукацыі раёна, а прадстаўнікі брыгады перыядычна прымаюць у іх удзел. Такія заняткі вельмі эфектыўныя і дазваляюць выхоўваць сапраўдных мужчын з маладых хлопцаў.

Дзень адчыненых дзвярэй пачаўся з экскурсіі. Рабятам распавялі пра вайсковую часць, гісторыю яе ўтварэння і дасягнутыя поспехі, пра жыццё вайскоўцаў на палявых выхадах і ў самім вайсковым гарадку, а таксама пра тэрміновую вайсковую службу і службу па кантракце.