Нагадваем, у сувязі з правядзеннем рэпетыцый урачыстага адкрыцця свята і культурна-масавых мерапрыемстваў, прысвечаных 586-годдзю горада Лепеля - "Свята горада Лепеля", будзе абмежаваны рух аўтатранспарту

05.09.2025

5 верасня - на плошчы Свабоды з 15.00 да 19.00 гадзін;

6 верасня - на плошчы Свабоды з 8.00 да 15.00 гадзін; па вул. Ленінская - з 8.00 да 1.00 гадзіны (07.09.2025 г.), на вул. Войкава (ад скрыжавання з вул. Ульянка да скрыжавання з вул. Інтэрнацыянальнай), вул. Інтэрнацыянальнай, вул. к. Маркса - з 10.00 гадзін да 11.00 гадзін, скрыжаваннях вул. Войкава і вул. Інтэрнацыянальная, вул. Інтэрнацыянальная і вул. Савецкая — з 10.35 гадзін да 11.00 гадзін.

Заклікаем кіроўцаў улічваць дадзеную інфармацыю і загадзя планаваць маршрут руху.