Наша "Лепелька" - на пляцоўках міжнароднай выставы!

11.02.2026

Наша "Лепелька" - на пляцоўках міжнароднай выставы!

Навучальныя сесіі, круглыя сталы, семінары і шматлікія перамовы. Беларускія вытворцы харчавання максімальна выкарыстоўваюць магчымасці Міжнароднай выставы "Прадэкспа 2026", якая гэтымі днямі праходзіць у Маскве.

Гэтую падзею традыцыйна адрознівае шырокая дзелавая праграма.

Выстава працягнецца да 12 лютага. На плошчы ў 90 тысяч квадратных метраў прадстаўлены больш за дзве тысячы вытворцаў з 35 краін. Экспартны патэнцыял дэманструюць больш за 80 айчынных прадпрыемстваў.