Наведванне сельгасугоддзяў, размешчаных паблізу в. Свядзіца

19.09.2024

Наведванне сельгасугоддзяў, размешчаных паблізу в. Свядзіца

Сёння дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак і старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Мончык наведалі сельгасугоддзі, размешчаныя паблізу в. Свядіца.

СУП "Пражэктар-агра" радуе новымі рэкордамі. На гэты раз камбайнер Уладзімір Багдановіч здрабніў 8000 тон кукурузы. 

- Як мне прыемна сёння быць на малой радзіме з такім візітам. Вы вялікі малайчына. Вамі ганарыцца не толькі прадпрыемства, паверце. Поспехаў Вам і беражыце сябе, - пажадаў Віктар Азаронак.

- Сёння вы лепшы на драбненні кукурузы. Дазвольце мне павіншаваць вас, уручыць падарункавы сертыфікат і пажадаць далейшых поспехаў, здароўя моцнага і дабрабыту. Заставайцеся прыкладам для астатніх. Сёння менавіта вы паказалі як якасна, з аддачай і любоўю да справы трэба працаваць, - павіншавала працаўніка Наталля Мончык.