Навучэнцы Паўсвіжскай базавай школы ім. М.М. Тамашэвіча Лепельскага раёна на канікулах наведалі Лепельскі Цэнтр рамёстваў

04.11.2024

Навучэнцы Паўсвіжскай базавай школы ім. М.М. Тамашэвіча Лепельскага раёна на канікулах наведалі Лепельскі Цэнтр рамёстваў

Для дапытлівых рабят была праведзена аглядная экскурсія па майстэрнях Цэнтра з дэманстрацыяй некаторых вiдаў традыцыйных рамёстваў.

Напрыклад, праз знаёмства з такім відам рамяства, як ткацтва, падлеткі даведаліся, як прыводзіцца станок у дзеянне і як адбываецца працэс стварэння тканіны. Сам станок школьнікі з Поўсвіжа бачылі ў сваім музеі пры школе, а працэс для некаторых заставаўся загадкай.