Нягледзячы на тое, што летняя пара падыходзіць да канца, працоўны сезон для падлеткаў працягваецца.

15.08.2025

Нягледзячы на тое, што летняя пара падыходзіць да канца, працоўны сезон для падлеткаў працягваецца.

У дадзены момант студатрад па лініі БРСМ працуе ў КУВП "Бароўка". Прыходзяць маладыя працаўнікі на прадпрыемства а восьмай раніцы, дзе, як і належыць кожнаму работніку, адзначаюцца ў спецыяльным журнале. Затым хлопцам вызначаюць фронт неабходнай для выканання работы, і тыя прыступаюць да сваіх працоўных абавязкаў. Усё сур'ёзна і па-даросламу.

Працуюць на вуліцы М. Горкага, дзе дружна "разбіраюцца" з пустазеллем на тратуарах уздоўж вуліцы.