Новыя праекты на ТБ і работа ў калектывах. У Віцебску прайшло пасяджэнне калегіі ідэалагічнай вертыкалі вобласці

16.12.2024

Новыя праекты на ТБ і работа ў калектывах. У Віцебску прайшло пасяджэнне калегіі ідэалагічнай вертыкалі вобласці

- Мы цяпер знаходзімся ў актыўнай фазе выбарчай кампаніі. Гэта накладвае асаблівую адказнасць на ідэалагічную вертыкаль, прадстаўнікоў СМІ, - адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая. - Мы бачым, як імкліва развіваецца інтэрнэт, як у сацсетках па-рознаму могуць падаваць тую ці іншую інфармацыю. Таму неабходна праз зносіны ў працоўных калектывах, інфармацыйна-тлумачальную работу, інфармацыйна-прапагандысцкія групы даносіць праўдзівую інфармацыю.

Сярод разглядаемых пытанняў - павышэнне эфектыўнасці работы рэгіянальнага тэлебачання, работа кадраў ідэалагічнай вертыкалі ў працоўных калектывах.

Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Святлана Шавялёва і галоўны рэдактар раённай газеты "Лепельскі край" Яна Міснік.