Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
05.09.2025
Новыя праекты, сацыяльна значныя акцыі, амбіцыйныя ідэі: актывісткі раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" абмеркавалі працоўныя планы
У першую чаргу, лідар жаночага руху на Лепельшчыне Вераніка Хомбак падзякавала членам арганізацыі за актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі "Збяром партфель разам". Так, напярэдадні новага навучальнага года многія лепельчанкі наведалі сем'і і ўручылі дзецям падарункі і прэзенты.
Наперадзе - шмат важных святочных дат, таму нам трэба абавязкова быць датычнымі да гэтых падзей. Пад эгідай БСЖ мы правядзем новыя акцыі напярэдадні Дня народнага адзінства, Дня пажылога чалавека, Дня маці. Клопат, падтрымка, цяпло, шчырасць і жаночая мудрасць - гэта тое, што павінна легчы ў аснову нашых пачынанняў, - адзначыла Вераніка Аляксандраўна.