Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
17.07.2025
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Пра гэта нам распавялі ў Лепельскай ЦРБ
Медыцынская даведка да 1 верасня патрэбна толькі пры першасным афармленні дзіцяці ў яслі, дзіцячы сад, школу, гімназію. Для тых дзяцей, якія працягваюць наведваць установу адукацыі, дадатковае афармленне даведкі аб стане здароўя не патрабуецца.
Такім чынам, дзеці могуць працягваць наведваць дзіцячы сад або школу да таго, пакуль не скончыцца тэрмін дзеяння даведкі аб стане здароўя, якая маецца ва ўстанове адукацыі.
Таксама медыкі нагадалі, што афармляць медыцынскую даведку трэба ў месяц нараджэння дзіцяці. Тэрмін яе дзеяння традыцыйны - ад шасці месяцаў да аднаго года.
Пры першасным афармленні дзіцяці ў яслі, дзіцячы сад, школу, гімназію трэба прынесці два асноўных медыцынскіх дакумента.
Па-першае, гэта медыцынская карта. Яна афармляецца на дзіця ў дзіцячай паліклініцы па месцы жыхарства. У залежнасці ад узросту і асаблівасцяў здароўя дзіцяці прызначаць здаць аналізы і прайсці афтальмолага, неўролага, оталарынголага, хірурга, стаматолага, пры неабходнасці атрымаць кансультацыі больш вузкіх спецыялістаў. Дзяўчынкам трэба прайсці акушэра-гінеколага (звязана з ростам гінекалагічнай паталогіі ў раннім узросце), здаць аналіз на цукар у крыві. У 4 гады да гэтага пераліку дадаецца лагапед.
Калі рэкамендавана аддаць дзіця ў санаторны яслі-сад, санаторны дзіцячы сад, санаторную групу, неабходна аформіць на дзіця заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.
Для наведвання малым спецыяльнай групы, групы інтэграванага навучання і выхавання, неабходна аформіць заключэнне Дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Па-другое, патрэбна медыцынская даведка. Яна бярэцца за пяць дзён да афармлення ва ўстанову адукацыі. Афармляецца ў педыятра. Алгарытм атрымання даведкі наступны. Мамы з дзецьмі звяртаюцца да свайго ўчастковага педыятра. Ён аглядае малога і накіроўвае да вузкіх спецыялістаў. Медыцынскі работнік вымярае рост, вагу, праверыць вастрыню зроку і слыху, пры неабходнасці выпіша накіраванне на аналізы (часцей за ўсё агульны аналіз крыві і мачы).
Пры афармленні меддаведкі пры паступленні ва ўстанову дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі ўлічваюцца вынікі медыцынскіх аглядаў, праведзеных урачамі-спецыялістамі, медыцынскіх умяшанняў, выкананых на працягу 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу, у якім праводзіцца дыспансерызацыя.
Пасля праходжання медаглядаў і лабараторнага абследавання ўчастковы ўрач-педыятр запаўняе медыцынскую даведку аб стане здароўя.
На падставе даведкі аб стане здароўя медработнікі дзіцячых садоў і школ складаюць для дзіцяці iндывідуальную "карту здароўя" з улікам усіх рэкамендацый медыкаў.