Пра тое, хто заўтра будзе вучыць нашых дзяцей, кіраўнікі ўстаноў адукацыі думаюць ужо сёння

07.02.2025

Пра тое, хто заўтра будзе вучыць нашых дзяцей, кіраўнікі ўстаноў адукацыі думаюць ужо сёння

Так, з мэтай прыцягнення маладых спецыялістаў у Лепельскі раён начальнік аддзела па адукацыі Лепельскага райвыканкама Галіна Гарбянок і дырэктары школ горада і раёна сёння пабывалі на папярэднім размеркаванні выпускнікоў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава.

- Сёння па лініі сістэмы адукацыі ў нашым раёне ёсць некаторыя вакансіі, таму наша мэта - знайсці будучых калег. Будзем рады, калі педагагічная каманда раёна папоўніцца маладымі кадрамі, таму вядзем актыўную работу ў рамках размеркавання. Упэўнена, кадравыя пытанні вырашаюцца на нашу карысць. Будзем чакаць маладых педагогаў на Лепельшчыне, - пракаментавала Галіна Уладзіміраўна.