Арганізацыю дзейнасці добраахвотных дружын абмеркавалі на чарговым пасяджэнні раённага штаба добраахвотных дружын

02.12.2025

Арганізацыю дзейнасці добраахвотных дружын абмеркавалі на чарговым пасяджэнні раённага штаба добраахвотных дружын

- Удзел у добраахвотнай дружыне дае магчымасць сумесна з праваахоўнымі органамі паглядзець на розныя жыццёвыя сітуацыі з іншага боку і паназіраць, як вырашаюцца праблемы ў рамках закона. Грамадзяне традыцыйна праяўляюць высокую цікавасць да дзейнасці міліцыі, і работа дружынніка дае рэальную магчымасць атрымаць поўнае ўяўленне аб гэтай сферы, - падкрэсліла Вераніка Хомбак, намеснік старшыні райвыканкама

Сакратар раённага штаба добраахвотных дружын, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Серабро праінфармавала ўдзельнікаў сустрэчы аб тым, якую дзейнасць па ахове грамадскага парадку ажыццяўляюць праваахоўныя органы ва ўзаемадзеянні з выканаўчай уладай.

Выступілі на пасяджэнні і іншыя дакладчыкі.